У Бабруйску за некалькі дзён сабралі 105 тысяч рублёў, каб захаваць прытулак для 160 сабак
Прытулак «Хаціка» ў Бабруйску мог страціць зямлю, на якой размешчаныя вальеры для жывёлаў. Зоаабаронцам трэба было сабраць 105 тысяч рублёў, каб выкупіць участак. Неабходную суму ахвяравалі за некалькі дзён, і цяпер каля 160 сабак змогуць застацца на ранейшым месцы.
