Дарога ў Вырай: як беларускія міфы тлумачаць міграцыю птушак – новы выпуск «Містычнай Беларусі»
Чаму беларусы верылі, што душы памерлых вяртаюцца ў выглядзе птушак, дзе знаходзіцца загадкавы Вырай і як пералётныя птушкі знаходзяць дарогу за тысячы кіламетраў? Новы выпуск падкаста «Містычная Беларусь» прысвечаны старажытным вераванням, птушынай навігацыі і сучасным пагрозам на міграцыйных шляхах.
