Як перасякуцца шляхі веласіпедыста, пешахода і аўтамабіліста?
Да 1 верасня ў Беларусі павінны быць створаны праект нацыянальнай канцэпцыі развіцця веларуху, мэтай якой будзе забеспячэнне бяспекі дарожнага руху з улікам развіцця веларуху. Эксперты Мінскага роварнага таварыства падрыхтавалі свае напрацоўкі да гэтага дакумента, а таксама адказалі на прэтэнзіі мінчан у матэрыяле Citydog.
