25.04.2024 / 16:04

Працы, зробленыя больш чым 30 год таму дзяцьмі, якія пацярпелі ад Чарнобыльскай катастрофы, прадстаўляюць дзіцячае асэнсаваньне атрутнасьці зямлі, паветра і прыроды з нестрыманай экспрэсіяй і па-дзіцячаму вольнай формай. 

Афіша выставы
Афіша выставы

На экспазіцыі, прымеркаванай да ўгодкаў Чарнобыльскай трагедыі, будуць прадстаўлены працы не толькі беларускіх дзяцее, але і рэпартажныя здымкі легендарнага фатографа Уладзіміра Сапагова з Чарнобыльскіх шляхоў 1990-х.

«Размова пра Чарнобыль цяпер — гэта ня толькі практыкаваньні памяці, але таксама моцная мэтафара таго, што адбываецца з намі цяпер — нестрыманай сілы, якая раськідвае нас як ёй заўгодна, на якую мы ніяк ня можам паўплываць. Але выстава сьведчыць аб тым, як беларусы выжываюць праз жудасныя рэчы, пакідаючы сьлед нашчадкам — дзіцячыя працы, здымкі дэманстрацыяў — і гэты сьлед кліча жыць наперакор усяму», — кажа куратарка выставы Паўліна Вітушчанка.

Выстава адкрыецца ў Цэнтры беларускай супольнасці і культуры ў Вільні (Vilniaus,20) 26 красавіка ў 18:00. Уваход вольны

Листайте дальше, чтобы прочитать следующую новость