01.11.2018 / 13:11

У аўторак у Нацыянальным гістарычным музеі было надзвычай шмат наведвальнікаў. Асабліва ў прыродазнаўчым аддзеле – там пасля абеду тоўпіліся школьнікі, ад самых маленькіх да старшакласнікаў, якія разглядалі развешаныя на сценах малюнкі шчыгела – яркай птушкі з сямейства в’юркавых.

Увесь мінулы сезон яна з’яўлялася сымбалем году. Дзеці сумесна з настаўнікамі зрабілі для выставы “Чым шчыгел снедае?” малюнкі і прыйшлі даведацца, хто атрымаў перамогу ў конкурсе.

Зялёны партал таксама прыйшоў на сустрэчу, каб паглядзець працы і даведацца, каго абяруць  птушкай наступнага, 2019 году.

 

“Узровень прац вельмі радуе”

Увесь калідор ніжняга паверха музея завешаны вялікай колькасцю малюнкаў шчыгела. Усяго дзеці вырабілі каля ста прац, на выставу трапіла толькі частка з іх.

Спецыяліст АПБ па сувязях з грамадскасцю Алеся Башарымава кажа, што ў конкурсе ўдзельнічалі школы з Мазыра, Быхава, Барысава, Слуцка.  У гэтых школах дзейнічае “Крылаты дазор”, які дапамагае дзікім птушкам.

Узровень прац вельмі радуе. Было цяжка справядліва ацаніць, бо сапраўды дзеці ўклаліся. Асабліва мне спадабалася, што дзеці падыйшлі з розных ракурсаў, каб намаляваць птушку”.

1 месца ў катэгорыі да 10 год заняла Анастасія Камнева з СШ № 8 горада Барысава
1 месца ў катэгорыі да 10 год заняла Анастасія Камнева з СШ № 8 горада Барысава

Фіналістаў абірала журы  са спецыялістаў розных прафесій: арнітолаг, бёрдвочар, архітэктар, дызайнер і грамадскі супрацоўнік.

Кожны рабіў высновы са сваёй калакольні. Арнітолаг  арыентаваўся з тэмы конкурса. Калі птушка на малюнку ела нешта не тое, ён зніжаў адзнаку, калі ўсё правільна, то ставіў добрую. Дызайнер глядзеў больш на кампазіцыю малюнка, наш супрацоўнік арыентаваўся на агульнае ўражанне і аўтарскі пасыл па абароне птушкі”.

 

“У нас жыве самая вялікая папуляцыя”

Пасля ўзнагроды пераможцаў, была абвешчаныая птушка наступнага году – ёй стаў вялікі арлец. Гэты драпежнік любіць сяліцца ў глухіх мясцінах, жыве ў лесе каля балотаў –  нізінныя любіць больш за ўсё. І дужа баіцца людзей.

”І калі ягаднікі прыходзяць блізка да балотаў, і побач есць гняздоўе арляца – гэта для птушкі небяспечна, яна можа пакінуць яго”, - кажа Алеся Башарымава.

Вялікі арлец – надзіва рэдкі від. Ва ўсім свеце засталося  іх засталося вельмі мала. Беларусь адна з краін, дзе захавалася найбольшая папуляцыя вялікага арляца. У нас жыве ўсяго 120-150 пар на ўсю краіну. У суседзей – Эстоніі, Літве – засталіся літаральна адзінкі.

Мы гэтых арляцоў даследуем ужо чатыры гады – у нас ёсць спецыяльныя акцыі, каб захаваць гэты від. Мы прычапалі васьмі птушкам спецыяльныя датчыкі, якія пасылаюць нам сігналы кожны дзень, ці калі ў іх ёсць зарадка. Ловім іх сігнал –  ведаем, дзе птушка, куды яна ляціць. Па анлайн-мапе можна сабачыць іх міграцыйны шлях. Хтосьці ў Грэцыі пасяляецца, іншыя ў Афрыку лятуць

Дарэчы беларускія арляцы адрозніваюцца ад папуляцый суседніх краін, і спецыялісты пакуль не могуць зразумець чаму. Яны злятаюць у вырай не ў той час, як іншыя, часта затрымліваюцца.

Каб захаваць гэтых птушак беларускія арнітолагі едзяць у экспедыцыі з валанторамі ў дзікія лугі, лясы, шукаюць гнёзды драпежнай птушкі.

“Нам вельмі важна праверыць, дзе гэтыя гнёзды есць, ці засяліла птушка яго ў пэўным сезоне, каб аддаць гэту тэрыторыю пад ахову дзяржавы. Больш за ўсё іх жыве на Палессі, у Белавежскай пушчы”.

Наданне вялікаму арляцу звання “Птушкі года” прыцягне большую увагу да праблемы яго захавання, спадзяюцца ў АПБ.

“І адпаведна мы прыцягваем людзей да асэнсавання таго, што калі знікнуць мясціны, дзе гняздуецца вялікі арлец, птушка таксма можа знікнуць. А мы нясем адказнасць перад усім светам за яе, таму у нас жыве самая вялікая папуляцыя.

Каб яе абараніць, трэба перастаць секчы дзікія лясы, каля балотаў. Не дазваляць будоўлі, як цяпер робіцца на Альманах, дзе насыпаюць дарогу. Як казаў наш заолаг-арнітолаг, там зусім побач жыў вялікі арлец, які з-за шуму будоўлі натуральна зляцеў. Ці знайшоў ён сабе месца для гнязда – не вядома. Але хутчэй за ўсё, што не, бо на Альманскіх балотах усе месцы занятыя арляцамі. Таму трэба думаць пра тое, як не спужаць птушак, калі мы ходзім у лес па ягады ці грыбы у перыяд гнездавання”.

Автор:
Листайте дальше, чтобы прочитать следующую новость