03 Декабря 2011, 09:00

«Нёман» супраць грамадскіх слуханняў

Оцените материал
(0 голосов)

Адміністрацыя шклозавода «Нёман» адмаўляецца ад магчымасці правядзення ў горадзе Бярозаўка грамадскіх слуханняў супраць пабудовы цэха па выпуску шклаваты, тлумачачы сваю пазіцыю тым, што шкодная вытворчасць будуецца паводзе ўказу прэзідэнта.

Афіцыйны ліст, дзе выкладзены пункт гледжання кіраўніцтва шклозаводу, атрымалі актывісты, якія сабралі больш за тысячу подпісаў сярод 12-тысячнага насельніцтва Бярозаўкі пад зваротам аб неабходнасці правядзення ацэнкі  ўздзеяння на навакольнае асяроддзе вытворчасці шкловаты і правядзенні грамадскіх слуханняў.

Мясцовыя актывісты лічаць, што кіраўніцтва шклозавода “Нёман” ігнаруе грамадскую думку і збіраюцца працягваць змаганне супраць пабудовы ў горадзе шкоднай вытворчасці.

- Мы будзем працягваць змаганне далей, - кажа Сяргей Трафімчык, жыхар Бярозаўкі, кіраўнік гродзенскай абласной арганізацыі Руху за Свабоду. - Сваім лістом  яны праігнаравалі думку больш за 1000 мясцовых жыхароў.

Паводле размешчанага на сайце завода праекта адкрыцця шкоднай вытворчасці, для яе будзе выкарыстоўвацца каля 8 тон у суткі фенолаў, аміяку ды іншых небяспечных для здароўя рэчываў.

Андрэй Мялешка, Твой стыль

Крынiца фота

Прочитано 397 раз



Оставить комментарий