Сітуацыя занепакоіла аўтара сацыяльнага блога "Вменяемый Брест" Алега Голаса, які тэрмінова звязаўся з Брэсцкай гарадской раённай інспекцыяй прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя дзеля выратавання лебедзяў:
- Якраз адбылася такая ўсеагульная гарадская аперацыя па выратаванню птушак на рацэ Мухавец пры актыўным удзеле МНЗ і прырода-ахоўных арганізацый нашага горада. Павялічылі лунку для птушак, такім чынам павялічыўшы прастору для плавання, каб яны больш вольна сябе адчувалі.
Пераважная большасць птушак не пацярпела, яны засталіся жывымі.
Алег Голас адзначыў, што пра такія здарэнні вышэй згаданыя службы ў першую чаргу інфармуюць неабыякавыя грамадзяне.
У горадзе над Бугам на Мухаўцы выратаваны лебедзі. Птушкам не хапала месца для плавання з-за абледзянення вады. Своечасова да птушак падаспеў Брэсцкі аддзел па надзвычайных здарэннях.


Загрузка опроса...

