Сярод насельнiцтва пануе памылковая думка, што выпальванне сухой раслiннасцi спрыяе яе лепшаму росту. Мiж тым, у вынiку палаў адбываецца дэградацыя прыроды, знiшчаецца раслiннасць, збядняецца яе вiдавы склад, гiнуць шматлiкiя вiды жывёлаў, птушак i насякомых, перапыняюцца працэсы глебаўтварэння, пачынаецца яе эрозiя, забруджваецца паветра. У шматлiкiх выпадках менавiта выпальванні з’яўляюцца прычынай пажараў у лясах i на тарфянiках.
Практычна ўся тэрыторыя рэспублiкi пакрыта слядамi гэтай разбуральнай дзейнасцi. Даходзiць ужо да недарэчнасцi, калi траву выпальваюць на гарадскiх газонах, у скверах i парках. Агонь не мiнае i тэрыторыi, якiя маюць асоба ахоўны статус.
Мiнiстэрства прыродных рэсурсаў i аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь папярэджвае, што выпальванне раслiннасцi разбурае прыроду і наносіць непапраўную шкоду чалавеку.
Згодна артыкулу 15.57 Кодэксу Рэспублікі Беларусь «Аб адміністратыўных правапарушэннях» незаконнае выпальванне сухой расліннасці, траў на корані, а таксама ржышча і пажніўных рэшткаў або непрыняцце мераў па ліквідацыі выпальванняў на зямельных участках цягнуць налажэнне штрафу ў памеры ад дзесяці да сарака базавых велічынь.
Спыніцеся! Зберажыце прыгажосць і жыццё!



Загрузка опроса...

