На навуковую частку даследчыкі з усіх рэгіёнаў Беларусі, а таксама ЗША, Малдовы, Польшчы, Расіі, Чэхіі і Ўкраіны даслалі амаль 90 артыкулаў з самых розных галін заалогіі.
Канферэнцыю арганізоўвалі і праводзяць:
Гродзенскі дзяржуніверсітэт імя Я.Купалы (ГрДУ), Факультэт біялогіі і экалогіі ГрДУ, ГА "Ахова птушак Бацькаўшчыны" (АПБ) і ДНВА "НВЦ па біярэсурсах НАН Беларусі".
Канферэнцыя адбудзецца ў пятніцу-нядзелю, 02-04.03.2012 г. у корпусе Гродзенскага дзяржуніверсітэту імя Я.Купалы ў зав. Даватара, 3/1
З падрабязнай праграмай можна азнаёміцца па спасылцы.
Запрашаем ўсіх, хто любіць назіраць, вывучаць і ахоўваць птушак і дзікую прыроду на канферэнцыю «Заалагічныя чытанні-2012». Канферэнцыя будзе праходзіць тры дні на базе факультэту біялогіі і экалогіі Гродзенскага дзяржуніверсітэту імя Я.Купалы.


Загрузка опроса...

