03 Ноября 2011, 11:44

Запрашаем на канферэнцыю у Брэст!

Оцените материал
(0 голосов)

Паважаныя Сябры, запрашаем Вас прыняць удзел у чарговай сумеснай Канферэнцыі Брэсцкага абластнога і Заходне-Палескага рэгіянальнага аддзяленняў АПБ, якая адбудзецца ў суботу 19 лістапада ў абластным краязнаўчым музеі г.Брэста.

Праграма Канферэнцыі ніжэй. Акрамя цікавых дакладаў і справаздач, пад час Канферэнцыі будзе дзейнічаць фотавыстава «Палявы сязон 2011», выстава плакатаў на біёлага-экалагічную і прыродаахоўную тэматыку (плакаты з Беларусі, Польшчы, Швецыі Англіі, Украіны, Чэхіі і інш.), запланаваныя конкурсы і прагляд відэафільмаў.

З павагаю,

Старшыня БАА ГА «АПБ»

Андрэй Абрамчук

ПРАГРАМА
IΙΙ КАНФЕРЭНЦЫI БРЭСЦКАГА АБЛАСТНОГА АДДЗЯЛЕННЯ
VΙΙ КАНФЕРЭНЦЫI ЗАХОДНЕ-ПАЛЕCКАГА
РЭГІЯНАЛЬНАГА АДДЗЯЛЕННЯ
ГА «АХОВА ПТУШАК БАЦЬКАЎШЧЫНЫ»

19 лістапада 2011 года (субота)

Брэсцкі абластны краязнаўчы музей

г.Брэст, вул. К.Маркса, 60,

09.00–10.00 Рэгістрацыя ўдзельнікаў.

10.00-10.10 Адкрыццë канферэнцыi. Вітанні.

10.10-10.30 Справаздача Савета Заходне-Палескага рэгіянальнага аддзялення ГА «АПБ» і рэвізора аб дзейнасці за год.

10.30-10.40 Асноўныя накірункі дзейнасці аддзялення на 2012 год.

10.40-11.10 Справаздача Савета Брэсцкага абластнога аддзялення ГА «АПБ» і рэвізора аб дзейнасці за год.

11.10-11.30 Асноўныя накірункі дзейнасці аддзялення на 2012 год.

11.30-12.30 Выбары ў Саветы аддзяленняў.

12.30-13.00 «Экспедыцыя ў краіну, дзе няма туманаў» / Чэркас Н.

13.00-14.00 Абед. Абмеркаванне накірункаў развіцця і рэзалюцыі. Відэафільмы.

14.00-14.20 «Улікі вяртлявай чаротаўкі ў Брэсцкай вобласці» / Сідарук С.

14.20-14.40 Вынікі праекта "Акцыя для арлоў і людзей" у Выганаўскім рэгіёне / Лукшыц В.

14.40-15.00 «Птушкі, якія ў мяне жылі» / Страчук А.

15.00-15.20 Конкурс па вызначэнню птушак.

15.20-15.40 "Дзейнасць захавальнікаў ТВП "Балота Званец" / Кальчанка А.

15.40-16.30 Кароткія паведамленні. Рознае.

16.30-17.00 Заключная частка.

ЗАПРАШАЕМ!

www.ptushki.org

Прочитано 416 раз



Оставить комментарий