21 Февраля 2012, 08:00

Летняя школа для маладых людзей з Беларусi

Оцените материал
(1 Голосовать)

Фундацыя імя Генрыха Бёля аб'яўляе прыём заявак ў "Летнюю школу для маладых людзей з Беларусі", якая пройдзе ў Берліне 7-19 жніўня 2012 г.

Летняя школа і сетка звязаных выпускнікоў цесна каардынуецца з чатырма беларускімі арганізацыямі грамадзянскай супольнасьці: Экалагiчнае таварыства «Зялёная сетка», Мiжнародны кансорцыюм «ЕўраБеларусь», Беларуская асацыяцыя журналістаў і Альтэрнатыўная моладзевая платформа.

Дванаццацi маладым людзям з Беларусі прадастаўляецца магчымасць даведацца аб бягучых палітычных і сацыяльных працэсах прыняцця рашэнняў у Германіі ў розных галінах палітыкі на мясцовым, рэгіянальным, нацыянальным і еўрапейскім узроўні. Шэраг экалагічных, сацыяльных і культурных праектаў будуць прадстаўлены і абмеркаваны, даючы ўдзельнікам агляд магчымасцяў і задач для арганізацый грамадзянскай супольнасці ў Германіі і за яе межамі. Маладыя беларусы сутыкаюцца з новымі прыладамі, ідэямі і кантактамі, каб ініцыяваць праекты і спрыяць актыўнай грамадзянскай пазіцыі ў сваёй краіне.

Гучыць прывабна для Вас? Не саромейцеся выкарыстоўваць магчымасць!

Хто можа ўдзельнічаць: рэзідэнты РБ ва ўзросьце 19-28 гадоў з паглыбленым веданнем ангельскай мовы (працоўная мова школы). Праграма накіраваная на валанцёраў ці маладых людзей, якія ўжо працуюць у грамадзкіх арганізацыях і супольнасьцях, ўдзельнічаюць у сацыяльных, экалагічных і моладзевых грамадзкіх рухах.

Удзел бескаштоўны. Фундацыя пакрывае ўсе выдаткі па праграме, візу, праезд, харчаваньне і пражываньне.

Каб падаць заяўку, калі ласка, адпраўце аплікацыйную форму заяўкі і рэзюмэ (максімум дзве старонкі) на ангельскай мове на электронны адрас: Этот e-mail адрес защищен от спам-ботов, для его просмотра у Вас должен быть включен Javascript .

Па ўсiх пытаннях звяртайцеся да Ганны Прэiс Этот e-mail адрес защищен от спам-ботов, для его просмотра у Вас должен быть включен Javascript .

Дэдлайн падачы заявак: 30 сакавiка 2012 г.

Адабраныя кандыдаты будуць запрошаныя ў Мінск для праходжаньня сумоўя ў красавiку 2012.

Спампаваць аплікацыйную форму заяўкі можна на сайце.

Прочитано 325 раз



Оставить комментарий