21 Июня 2011, 17:38

Запрашэнне да ўдзелу: Канферэнцыя 5 ліпеня

Оцените материал
(0 голосов)
NP_EaP
Запрашэнне да ўдзелу
ў Канферэнцыі Нацыянальнай платформы
Форума грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства

(Мінск, 5 ліпеня 2011 года)

Паважаныя прадстаўнікі арганізацый грамадзянскай супольнасці Беларусі!

Запрашаем вас прыняць удзел у Канферэнцыі Нацыянальнай платформы Форума грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства, якая адбудзецца 5 ліпеня 2011 года ў Мінску.

Канферэнцыя прысвечаная абмеркаванню бягучай і перспектыўнай дзейнасці Форума грамадзянскай супольнасці як аднаго з галоўных істытуцыянальных гульцоў праграмы "Усходняе партнёрства", а таксама далейшых шляхоў развіцця і ўзмацнення праграмы "Усходняе партнёрства" як у Беларусі, так і на агульнаеўрапейскім узроўні.

Для ўдзелу ў Канферэнцыі неабходна да 30 чэрвеня 2011 года даслаць запоўненую форму заяўкі на электронны адрас Аргкамітэта канферэнцыі: Этот e-mail адрес защищен от спам-ботов, для его просмотра у Вас должен быть включен Javascript .

У сувязі з абмежаванай колькасцю месцаў, асобы, якія не заявілі аб сваім удзеле да пазначанага тэрміна, не змогуць прыняць удзел у Канферэнцыі.

Асобную ўвагу патэнцыйных заяўнікоў звяртаем на тое, што Аргкамітэт канферэнцыі не кампенсуе транспартныя выдаткі, а таксама пражыванне  ўдзельнікаў.

Усю інфармацыю аб Канферэнцыі можна таксама знайсці на сайце EUROBELARUS.INFO

Прочитано 762 раз



Оставить комментарий